У перыяд з 8 па 11 снежня адбудзецца другі віртуальны сход Падрыхтоўчай групы да канферэнцыі (СЕРТ CPG23), якая адказвае за распрацоўку і зацвярджэнне Брыфаў (дакументаў з даследаваннямі) і Агульных еўрапейскіх прапаноў для Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі 2023 года (СКР-23). З матэрыяламі да Групы можна азнаёміцца на сайце СЕРТ. У рамках мерапрыемства плануецца разгледзець наступныя пытанні: 1) прызначэнне віцэ-старшыняў Групы; 2) прызначэнне каардынатараў ад СЕРТ па пунктах парадку дня; 3) інфармацыя ад рэгіянальных і міжнародных арганізацый аб ходзе падрыхтоўкі да СКР-23; 4) справаздачы пяці Праектных груп (PT) аб ходзе даследаванняў: - PT A (пытанні навуковых службаў); - PT B (пытанні спадарожнікавых службаў); - PT C (пытанні паветранай і марской службаў, а таксама службы радыёвызначэння); - PT D (пытанні выкарыстання ВВЧ); - PT 1 (пытанні IMT). У мерапрыемстве будуць прымаць удзел прадстаўнікі РУП «БелДІЭ». Спасылкі на падзею і дакументы: https://www.cept.org/ecc/groups/ecc/cpg/client/meeting-calendar/event-details/?meetingid =2696 https://www.cept.org/ecc/groups/ecc/cpg/client/meeting-documents/ Парадак дня: https://www.cept.org/ecc/groups/ecc/cpg/client/meeting-documents/file-history/?fid=61686 PDF