6 мая 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Паштальён» на тэму «Прафесіі» з серыі «Дзіцячая філатэлія». Мастак В. Чайчук. Дызайн Я. Бядонік. Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Да выпуску падрыхтавана картка для картмаксімума. Падрабязнасці аб паштовай прадукцыі PDF