У снежні 2021 года Рэгіянальная садружнасць у галіне сувязі (РСС) адзначае сваё 30-годдзе. РСС створана адміністрацыямі сувязі дзяржаў-удзельніц СНД 17 снежня 1991 г. з мэтай арганізацыі супрацоўніцтва дзяржаў у галіне паштовай і электрычнай сувязі. 2 сакавіка 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «30-годдзе ўтварэння РСС». У аснове маркі - эмблема РСС. Дызайн паштовай маркі, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Яўгеніі Бедонік. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Інфармацыйны лісток аб паштовай прадукцыі PDF