Гэтая справаздача прапануе кароткі агляд найбольш важных паказчыкаў развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у розных рэгіёнах свету, уключаючы ацэнку бягучага года. Апошнія звесткі паказваюць, што колькасць хатніх гаспадарак, якія маюць доступ у сетку Інтэрнэт складае 57працэнтаў. Разам з гэтым у свеце назіраецца значны разрыў паміж гарадской і сельскай мясцовасцю. Па даных справаздачы ўпершыню ў гісторыі колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі скарачаецца, а глабальны рост колькасці абанентаў рухомай шырокапалоснай сувязі стабілізуецца. У свеце таксама назіраецца запаволенне разгортвання інфраструктуры рухомай шырокапалоснай сувязі. За перыяд з 2015 па 2020 год ахоп сеткамі 4G ва ўсім свеце падвоіўся, да канца 2020 года, па ацэнцы МСЭ, сеткамі 4G будуць ахоплены амаль 85 працэнтаў насельніцтва Зямлі. З іншага боку, з 2017 года гадавыя тэмпы росту паступова запавольваюцца, і ў 2020 годзе ахоп гэтымі сеткамі 4G склаўся ўсяго толькі на 1,3 працэнтных пункта вышэй, чым у 2019 годзе. Больш падрабязна са справаздачай можна азнаёміцца перайшоўшы па спасылцы: https: //www.itu.int/en/ITU-D/Statistics/Pages/facts/default.aspx У Рэспубліцы Беларусь па выніках 3 квартала 2020 года ахоп насельніцтва паслугамі сотавай сувязі 4G склаў 89,4 працэнта. У 2020 годзе, у рамках канверсіі радыёчастотнага спектру, забяспечаны ахоп паслугамі сотавай сувязі 4G усяго насельніцтва Гомельскай вобласці. У бліжэйшы час сетка 4G будзе значна пашырана на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, а да канца 2022 года будзе даступная практычна ўсяму насельніцтву рэспублікі. PDF