Дызайн С.Цырулік. 16 снежня 1991 года Турэцкая Рэспубліка першая ў свеце прызнала незалежнасць Рэспублікі Беларусь. 25 сакавіка 1992 года паміж дзвюма краінамі ўсталяваны дыпламатычныя адносіны і адкрыта Пасольства Турэцкай Рэспублікі ў Мінску, а ў 1997 годзе – Пасольства Рэспублікі Беларусь у Анкары. За мінулыя 30 гадоў краіны дасягнулі высокага ўзроўню палітычных адносін. Беларусь і Турцыя канструктыўна ўзаемадзейнічаюць на міжнароднай арэне, актыўна развіваюць міжпарламенцкія сувязі. Дынамічна нарошчваецца інвестыцыйнае і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва: па выніках 2021 года тавараабарот дасягнуў гістарычнага максімуму, перавысіўшы адзін мільярд долараў ЗША. Узаемадапамога ў пытаннях барацьбы са стыхійнымі бедствамі і пандэміяй пацвярджае гуманітарнае партнёрства. Развіваецца сумесная дзейнасць у галіне навукі, тэхналогій, культуры, адукацыі і турызму, наладжваюцца пабрацімскія сувязі паміж сталіцамі і гарадамі Беларусі і Турцыі. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы. Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праводзіцца 1 ліпеня на паштамце Мінска і ў Анкары (Турцыя). PDF