У другім паўгоддзі 2020 г. актыўна працягвалася развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры Рэспублікі Беларусь. Па стану на 1 студзеня 2021 г. паслугі электрасувязі аказваюць 189 аператараў электрасувязі. У выніку выканання мерапрыемстваў па будаўніцтву і мадэрнізацыі сетак электрасувязі былі дасягнуты наступныя вынікі. Колькасць абанентаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў сетку Інтэрнэт павялічылася больш чым на 23 тыс. i склала 3,256 млн. На 8 тыс. павялічылася і склала 2,36 млн. колькасць абанентаў IP-тэлебачання. Больш 3,62 млн. абанентаў падлучаны да мультысэрвіснай IMS-платформы, што на 120 тыс. больш, чым на 1 ліпеня 2020 года. Колькасць абанентаў, падключаных па тэхналогіі GPON, таксама павялічылася на 70 тыс. i склала 2,74 млн. Шырыня знешняга канала для доступу ў сетку Інтэрнэт павялічылася за апошнія паўгода на 50 Гбіт/с і склала 1800 Гбіт/с. Колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі вырасла на 8 тыс. i па выніках 2020 года складае 11,66 млн. Паслугамі сотавай рухомай электрасувязі другога пакалення (2G) можна скарыстацца на 98,7% тэрыторыі рэспублікі, а трэцяга пакалення (3G) - на 98,4%. Ахоп насельніцтва і тэрыторыі рэспублікі паслугамі сотавай рухомай электрасувязі па тэхналогіі LTE за апошнія паўгода значна павялічыўся і на канец 2020 года склаў 89,4% і 30,6% адпаведна. PDF