НАВІНЫ ФІЛАТЭЛІІ | Небяспечныя жывёлы

20 мая 2026 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Небяспечныя жывёлы».

Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.

Мастак А. Міцянін. Дызайн М. Крэзо.

Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».

На марках прадстаўлены: шэршань звычайны, тарантул паўднёварускі, клешч сабачы, гадзюка звычайная.

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў.

Набыць дадзеную прадукцыю можна з 20 мая ў інтэрнэт-магазіне РУП «Белпошта» shop.belpost.by, «Паштовым салоне» (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 10, паштамт), аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі (наяўнасць неабходна ўдакладняць), а таксама запоўніўшы заяўку на сайце прадпрыемства ў раздзеле «Філатэлія» ва ўкладцы «Пакупніку».

Падрабязнасці на сайце РУП «Белпошта»

 

Малюнак