НАВІНЫ ФІЛАТЭЛІІ. Дзень беларускага пісьменства ў Лідзе

26 жніўня 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства».

Мастак В. Капачова. Дызайн М. Крэзо.

Дзень беларускага пісьменства адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня і займае ганаровае месца сярод важнейшых падзей у культурным жыцці Беларусі.

Цэнтрам свята штогод выбіраецца пэўны горад. Упершыню ўрачыстыя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным Полацку. Потым сталіцамі свята станавіліся такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава, Слонім, Бялынічы, Капыль, Добруш, Гарадок, Івацэвічы.

XXXII Дзень беларускага пісьменства прымае горад Ліда.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Лідскім раённым выканаўчым камітэтам.

Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праводзіцца 6 верасня ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Ліды Гродзенскай вобласці.