НАВIНЫ ФIЛАТЭЛII

12 чэрвеня 2026 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Спадчына прападобнай Еўфрасінні Полацкай».

Дызайн А. Мядзведзь.

Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».

У 2026 годзе адзначаецца 865-годдзе стварэння Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

Напрастольны Крыж-каўчэг у старажытнавізантыйскай тэхніцы перагародчатай эмалі (згублены ў 1941 годзе, адноўлены ў 1997 годзе) стварыў майстар-ювелір Лазар Богша ў 1161 годзе па заказе Еўфрасінні для Спаскай царквы.

На паштовым блоку Крыж Еўфрасінні Полацкай размешчаны на фоне фрэсак Спаса-Праабражэнскай царквы, якая з'яўляецца адзіным у Беларусі помнікам, дзе амаль поўнасцю захаваўся фрэскавы роспіс XII стагоддзя. Знаходзіцца храм на тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра, які заснавала ў 1125 годзе ў Полацку прападобная Еўфрасіння. Гэты ж храм паказаны на канверце Першага дня.

Праект падрыхтаваны па матэрыялах Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 15 Полацка Віцебскай вобласці будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Набыць дадзеную прадукцыю можна з 12 чэрвеня ў інтэрнэт-магазіне РУП «Белпошта» shop.belpost.by, «Паштовым салоне» (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 10, паштамт), аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі (наяўнасць неабходна ўдакладняць), а таксама запоўніўшы заяўку на сайце прадпрыемства ў раздзеле «Філатэлія» ва ўкладцы «Пакупніку».

Малюнак