Місувязі выпускае ў абарачэнне шэсць паштовых маракз серыі «Грыбы-двайнікі»

2 жніўня 2024 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне шэсць паштовых марак у выглядзе трох счэпак з серыі «Грыбы-двайнікі».

Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце з трох счэпак марак і аднаго купона.

Мастак Аляксандр Міцянін. Дызайн Марыны Крэзо.

Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў.