26 чэрвеня 2026 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі на тэму «Міншчына» з серыі «Беларускі край». Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.Дызайн Я. Бядонік. Фота С. Плыткевіча, УП «Інфармацыйнае агенцтва «Мінская праўда».Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».Мінская вобласць – адна з шасці абласцей Беларусі. Размешчана ў цэнтральнай частцы краіны. Рэгіён не мае граніц з іншымі дзяржавамі, затое мяжуе з усімі абласцямі рэспублікі. Міншчына – адзін з найбольш эканамічна развітых рэгіёнаў краіны, мае багатыя радовішчы карысных выкапняў, з’яўляецца буйнейшым сельскагаспадарчым рэгіёнам, валодае высокім прамысловым патэнцыялам. У вобласці знаходзіцца шмат устаноў культуры, спартыўных збудаванняў, аб’ектаў архітэктуры і гістарычных мясцін. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Мінскім абласным выканаўчым камітэтам.У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска (у «Паштовым салоне») будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў.Набыць дадзеную прадукцыю можна з 26 чэрвеня ў інтэрнэт-магазіне РУП «Белпошта» shop.belpost.by, «Паштовым салоне» (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 10, паштамт), аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі (наяўнасць неабходна ўдакладняць), а таксама запоўніўшы заяўку на сайце прадпрыемства ў раздзеле «Філатэлія» ва ўкладцы «Пакупніку».https://belpost.by/philately/catalog/7291 Малюнак PDF