Белтэлекам і ПРАМСВЯЗЬ - сярод удзельнікаў! Кампаніі прадстаўляюць свае экспазіцыі, дзе наведвальнікі могуць пазнаёміцца з тэхналогіямі, паслугамі, а таксама ўзорамі прадукцыі. У гэтым годзе выстава здзіўляе сваім маштабам. На пляцоўцы "Мінск-Арэны" дэманструюцца найноўшыя распрацоўкі: 1. макеты і мадэлі ўзбраення;2. ваенная і спецыяльная тэхніка;3. беспілотныя лятальныя апараты;4. стралковая зброя;5. лёгкабраніраваная тэхніка і многае іншае. У рамках дзелавой праграмы форума эксперты абмяркоўваюць самыя актуальныя тэмы, у тым ліку пытанні кібербяспекі. На выставе вы зможаце больш даведацца аб рабоце перасоўных крыміналістычных лабараторый, убачыць найноўшыя ўзоры баявога адзення для ратавальнікаў і нават сфатаграфавацца са службовымі сабакамі. Выстава працягнецца да 21 чэрвеня. Прыходзьце і даведайцеся аб тым, як зрабіць наша жыццё больш камфортным і бяспечным! Адрас: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 111, "Мінск-Арэна". Малюнак Малюнак Малюнак Малюнак PDF