6 чэрвеня 2024 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «225 гадоў з дня нараджэння А.С. Пушкіна»

Мастак В. Чайчук. Дызайн Я. Бядонік.

Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».

Пушкін Аляксандр Сяргеевіч (26.05 (06.06) 1799, Масква – 29.01 (10.02) 1837) – рускі паэт, драматург, празаік, гісторык, літаратурны крытык і журналіст. Стваральнік сучаснай рускай літаратурнай мовы.

У 2024 годзе адзначаецца 225-годдзе з дня нараджэння вялікага рускага паэта. У гонар гэтай падзеі Беларусь і Расія ажыццявілі сумесны выпуск паштовых марак.

На паштовай марцы і купоне – ілюстрацыі да рамана ў вершах «Яўгеній Анегін». На канверце Першага дня – ілюстрацыі да паэмы «Руслан і Людміла», «Казкі пра цара Салтана».

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Малюнак
Малюнак
Малюнак