Адкрытае акцыянернае таварыства «Мінсктэлекамбуд» адна з трох будаўнічых арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, асноўным прызначэннем якой з'яўляецца ўвод у дзеянне новых вытворчых магутнасцяў і аб'ектаў электрасувязі.
На сённяшні дзень у склад прадпрыемства ўваходзяць 4 вытворчых участка (Ратамскі, Барысаўскі, Слуцкі, Маладзечанскі), вытворчая лабараторыя і вытворчая база па размяшчэнні аўтамабіляў, трактароў і будаўнічай тэхнікі.
Да асноўных функцый Таварыства адносяцца:
- аказанне паслуг у адпаведнасці з профілем дзейнасці Таварыства і попытам на рынку, павышэнне якасці паслуг;
- рэалізацыя паслуг спажыўцу;
- гарантыйнае абслугоўванне;
- удасканаленне вытворчага працэсу і арганізацыі вытворчага кіравання;
- выкананне дзяржаўных законаў, стандартаў, нарматываў;
- уплата падаткаў, унясенне ўзносаў і ажыццяўленне плацяжоў у бюджэт.
Таварыства выступае сродкам для дасягнення мэтаў, абумоўленых інтарэсамі яго заснавальнікаў і ўдзельнікаў вытворчасці.
Аб кампаніі