У Шарм-эль-Шэйху з 21 кастрычніка па 22 лістапада члены МСЭ збяруцца вызначыць далейшае выкарыстанне РЧС і спадарожнікавых арбіт Члены Міжнароднага саюза электрасувязі збяруцца ў Шарм-эль-Шэйху, Егіпет, з 21 кастрычніка па 22 лістапада, для таго каб вызначыць далейшае выкарыстанне радыёчастотнага спектру і спадарожнікавых арбіт. Сусветная канферэнцыя радыёсувязі 2019 года (СКР-19) праводзіцца ў Шарм-эль-Шэйху, Егіпет, з 28 кастрычніка па 22 лістапада 2019 года. Перад СКР-19 у тым жа месцы з 21 па 25 кастрычніка 2019 года адбудзецца Асамблея радыёсувязі 2019 года (АР-19). Read more about У Шарм-эль-Шэйху з 21 кастрычніка па 22 лістапада члены МСЭ збяруцца вызначыць далейшае выкарыстанне РЧС і спадарожнікавых арбіт PDF
Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній» У суботу, 10 жніўня 2019 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»: Першым намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Несцяровічам Сяргеем Анатольевічам па тэлефоне +375 (17) 287-87-06; Намеснікам генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Туромшам Сяргеем Валер'евічам па тэлефоне +375 (17) 217-10-77; Read more about Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній» PDF
У Міністэрстве падвялі вынікі працы за студзень-чэрвень 2019 года У Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны за студзень-чэрвень 2019 года і разгледзелі задачы па выкананні прагнозных паказчыкаў 2019 года. У цэлым па Мінсувязі захавалася па выніках справаздачнага перыяду станоўчая дынаміка па фінансавых паказчыках. Read more about У Міністэрстве падвялі вынікі працы за студзень-чэрвень 2019 года PDF
Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Еўразійскі эканамічны саюз» 9 жніўня 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Еўразійскі эканамічны саюз », наклад якой складзе 30 тысяч. Дызайн маркі, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Таццяны Кузняцовай. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Read more about Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Еўразійскі эканамічны саюз» PDF
Міністр павіншаваў калектывы будаўнічых арганізацый галіны з прафесійным святам У другую нядзелю жніўня ў нашай краіне адзначаецца Дзень будаўніка. Напярэдадні прафесійнага свята Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган павіншаваў калектывы будаўнічых арганізацый галіны і уручыў узнагароды лепшым працаўнікам. Звяртаючыся да ўдзельнікаў урачыстай сустрэчы, Міністр адзначыў, што будаўнікі ўносяць значны ўклад у сучасныя дасягненні галіны. У будаўнічых арганізацыях працуюць спецыялісты самай высокай кваліфікацыі, сапраўдныя майстры сваёй справы. Read more about Міністр павіншаваў калектывы будаўнічых арганізацый галіны з прафесійным святам PDF
У Полацку абмеркавалі адмену роумингу ў межах Саюзнай дзяржавы 2 жніўня ў Полацку прайшлі перамовы Беларусі і Расіі па адмене роўмінгу. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган, Расію на перамовах прадставіў намеснік Міністра лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Алег Іваноў. У абмеркаванні пытання таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі МАРГ, Мінэканомікі Беларусі, ФАС Расіі, аператараў сувязі Беларусі і Расіі. У прыватнасці, бакі абмяркоўвалі "дарожную карту", у якой пазначаныя канкрэтныя дзеянні бакоў у гэтым пытанні. Read more about У Полацку абмеркавалі адмену роумингу ў межах Саюзнай дзяржавы PDF
Сёння Міністры сувязі Беларусі і Узбекістана ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў падпісалі міжнародны дагавор 1 жніўня 2019 года Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь К.К.Шульган і Міністр па развіцці інфармацыйных тэхналогій і камунікацый Рэспублікі Узбекістан Ш.М.Садзікаў у прысутнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі і Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Ш.Х.Мірзіёева падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Read more about Сёння Міністры сувязі Беларусі і Узбекістана ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў падпісалі міжнародны дагавор PDF
Рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству «Спецыяльная сувязь» - 80 гадоў! Міністр павіншаваў калектыў з юбілеем У 2019 годзе спаўняецца 80 гадоў службе спецыяльнай сувязі. Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган павіншаваў калектыў з юбілейнай датай. Звяртаючыся да супрацоўнікаў прадпрыемства, Міністр адзначыў, што восем дзесяцігоддзяў працы на рынку кур'ерскіх паслуг - гэта сур'ёзная праверка на прафесіяналізм і сталасць, гэта некалькі пакаленняў людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё прадпрыемству і, вядома ж, гэта сведчанне стабільнага і паспяховага развіцця. Read more about Рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству «Спецыяльная сувязь» - 80 гадоў! Міністр павіншаваў калектыў з юбілеем PDF
Зацверджана палажэнне аб парадку ажыццяўлення міжнароднай прававой абароны радыёчастотных прысваенняў Рэспублікі Беларусь Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2019 г. № 505 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку ажыццяўлення міжнароднай прававой абароны радыёчастотных прысваенняў Рэспублікі Беларусь». Read more about Зацверджана палажэнне аб парадку ажыццяўлення міжнароднай прававой абароны радыёчастотных прысваенняў Рэспублікі Беларусь PDF
Міністры абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва ў галіне сувязі і інфарматызацыі паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан 29 ліпеня 2019 года адбыліся перамовы Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанціна Канстанцінавіча Шульгана і Міністра па развіцці інфармацыйных тэхналогій і камунікацый Рэспублікі Узбекістан Садзікава Шухрата Мухамаджанавіча пры ўдзеле кіраўнікоў зацікаўленых арганізацый абедзвюх дзяржаў. Read more about Міністры абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва ў галіне сувязі і інфарматызацыі паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан PDF