НАВIНЫ ФIЛАТЕЛII. «35-годдзе Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата»

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 15 лістапада 2024 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 35-годдзю Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата.

Месца гашэння – Мінск-паштамт.

Колер масцікі – сіні.

У 2024 годзе адзначаецца 35-годдзе Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата.

Архірэйскі Сабор Рускай Праваслаўнай Царквы, які адбыўся з 9 па 11 кастрычніка 1989 года ў Маскве, пастанавіў утварыць Беларускі Экзархат у складзе Мінскай, Магілёўскай, Пінскай і Полацкай епархій. Такім чынам, было прынята гістарычнае рашэнне аб аб'яднанні ўсіх праваслаўных епархій на тэрыторыі Беларусі ў адну адміністрацыйную структуру.

Другая афіцыйная назва Беларускага Экзархата – Беларуская Праваслаўная Царква. Узначальвае Беларускі Экзархат Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускай Праваслаўнай Царквой.

Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А».

На канверце размешчана выява помніка Герою Беларусі, першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Мітрапаліту Філарэту (аўтарскі калектыў пад кіраўніцтвам скульптара Андрэя Хацяноўскага).

Дызайн спецштэмпеля і канверта М. Крэзо.