17 мая 2024 года адбылося 56/45-ае сумеснае пасяджэнне камісіі РСС па паштовай сувязі, Савета аператараў паштовай сувязі РСС і іх рабочых органаў, у якім прынялі ўдзел начальнік аддзела паштовай сувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Шыманская Святлана Канстанцінаўна, першы намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Драздовіч Алена Васільеўна і спецыялісты РУП «Белпошта». На пасяджэнні разгледжаны пытанні ўкаранення інавацыйных паштовых прадуктаў і паслуг, уплыў электроннай камерцыі на паштовы сектар краін-удзельніц РСС, развіццё фінансавых паслуг, паштовай бяспекі, а таксама падведзены вынікі работы вясновай сесіі Савета паштовай эксплуатацыі СПС і Адміністрацыйнага савета СПС, якія прайшлі ў перыяд з 22 красавіка – 3 мая 2024 года. У ходзе пасяджэння абмеркаваны іншыя актуальныя пытанні, якія датычацца стратэгічнага развіцця паштовай галіны. Прадстаўлена інфармацыя краін-удзельніц РСС аб планаваных да правядзення мерапрыемствах, прысвечаных 150-годдзю Сусветнага паштовага саюза. У ходзе правядзення пасяджэння ў г. Ташкенце, Узбекістан адбылася ўрачыстая цырымонія гашэння паштовага блока, прысвечанага 150-годдзю СПС. Малюнак Малюнак Малюнак Малюнак PDF