5 жніўня 1992 года пачынаюць свой гістарычны адлік органы фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь. Прайшоўшы сур'ёзны шлях рэфармавання і пераўтварэнняў даўжынёю ў 30 гадоў, яны занялі дастойнае месца ў сістэме забеспячэння нацыянальнай бяспекі дзяржавы і сёння закліканы абараняць эканамічныя інтарэсы суверэннай і незалежнай Беларусі. З пакалення ў пакаленне перадаецца важнейшая традыцыя для работнікаў органаў фінансавых расследаванняў – несці службу, будучы адданымі сваёй справе і вернымі абранаму арыенціру «Айчына. Гонар. Прафесіяналізм». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праводзіцца 3 жніўня на паштамце Мінска. PDF