Партал рэйтынгавай ацэнкі – гэта лічбавы інструмент зваротнай сувязі, які дазваляе грамадзянам ацэньваць якасць работы арганізацый Рэспублікі Беларусь і спрыяе павышэнню ўзроўню паслуг, якія аказваюцца. качество-услуг.бел Мэты партала:паляпшэнне забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтваукараненне лічбавага маніторынгу дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацыйпавышэнне адкрытасці дзяржаўных органаў і арганізацый Парадак ацэнкіГрамадзяне могуць ацаніць якасць работы дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама пакінуць каментарый пасля рэгістрацыі і аўтарызацыі на партале з выкарыстаннем лагіна і пароля.Як пакінуць ацэнку на парталеВынікі ацэнкіНа аснове атрыманых ад грамадзян ацэнак на партале рэйтынгавай ацэнкі фарміруецца рэйтынг арганізацый. Бягучае значэнне рэйтынгу і яго змяненне ў часе з’яўляюцца падставай для высновы аб якасці абслугоўвання насельніцтва дзяржаўнымі арганізацыямі.Рэйтынг арганізацый даступны для прагляду грамадзянамі без папярэдняй рэгістрацыі і аўтарызацыі на партале рэйтынгавай ацэнкі. Парадак выкарыстання партала дзяржаўнымі органамі і арганізацыяміАсаблівасці работы дзяржаўных органаў і арганізацый з парталам вызначаны: Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» Палажэннем аб партале рэйтынгавай ацэнкі, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2019 г. № 765 «Аб партале рэйтынгавай ацэнкі» (далей — Палажэнне) Інструкцыяй аб парадку функцыянавання партала рэйтынгавай ацэнкі, зацверджанай пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2019 г. № 19 (далей — Інструкцыя)Падрабязней Інструкцыя па ўнясенні звестак аб арганізацыі ў яе асабістым электронным кабінеце Форма лакальнага рэестра аб’ектаў ацэнкі Частыя пытанні Як змяніць назву арганізацыі З дапамогай зваротнай сувязі або на электронную пошту rpb@ddc.by. У лісце пазначце УНП арганізацыі і неабходнасць змены яе назвы. Як фарміруецца рэйтынг арганізацый? Рэйтынг арганізацый фарміруецца на аснове ацэнак грамадзян, якія атрымалі паслугі ў той ці іншай дзяржаўнай арганізацыі. Доступ да анкеты для правядзення такой ацэнкі прадастаўляецца на партале з дапамогай аднаго з прадугледжаных механізмаў пошуку для выбару патрэбнай арганізацыі і націскання кнопкі «Ацаніць». Для кожнай запоўненай анкеты карыстальніка партала разлічваецца сярэдняя ацэнка па ўсіх крытэрыях, якія ў ёй утрымліваюцца. Выніковай ацэнкай арганізацыі з’яўляецца сярэдняя ацэнка па ўсіх запоўненых анкетах, якія адносяцца да гэтай арганізацыі. У выніку такія ацэнкі фарміруюць на партале рэйтынг арганізацый па якасці абслугоўвання насельніцтва. Як знайсці арганізацію на партале? Арганізацыю на партале можна знайсці любым зручным для карыстальніка спосабам:- з дапамогай пошукавага радка;- у пераліку арганізацый;- на карце (раздзел «Рэйтынг»);- па сферах жыццядзейнасці і катэгорыях. Як змяніць звесткі аб адказнай асобе? З дапамогай зваротнай сувязі або накіраваць ліст на электронную пошту rpb@ddc.by. У лісце пазначце УНП арганізацыі і неабходныя звесткі для ўнясення змяненняў.Кантакты для зваротнай сувязіТэхнічная падтрымка (РУП «Цэнтр лічбавага развіцця»)форма зваротнай сувязі на парталеe-mail: rpb@ddc.byтэл: 145СМДА (Org 1113) на адрас РУП «ЦЛР»Метадычная падтрымка (Міністэрства сувязі і інфарматызацыі)e-mail: Burak@mpt.gov.byтэл: 8 (017) 287-87-94 (Бурак Яўген Аляксандравіч)Паглядзець відэаролік аб партале Спампаваць банер партала ✕ ✕ ✕ PDF
Тэхнічная падтрымка (РУП «Цэнтр лічбавага развіцця»)форма зваротнай сувязі на парталеe-mail: rpb@ddc.byтэл: 145СМДА (Org 1113) на адрас РУП «ЦЛР»
Метадычная падтрымка (Міністэрства сувязі і інфарматызацыі)e-mail: Burak@mpt.gov.byтэл: 8 (017) 287-87-94 (Бурак Яўген Аляксандравіч)