XІ Нацыянальную філатэлістычную выстаўку «Белфіла-2021» прымае горад Віцебск, дзе таксама адбудзецца XXX Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца з 6 па 18 ліпеня 2021 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага XI Нацыянальнай філатэлістычнай выстаўцы «Белфіла-2021». Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А». Дызайн канверта і спецштэмпеля М.Віткоўскай. Месца гашэння – аддзяленне паштовай сувязі № 26 Віцебска. Нацыянальная філатэлістычная выстаўка «Белфіла» праводзіцца ў Беларусі ўжо адзінаццаты раз. Упершыню яна адбылася ў Магілёве (1999), затым у Гродне (2000, 2006), Мінску (2002, 2004, 2009, 2015, 2017), Гомелі (2011), Брэсце (2019). PDF