ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» - беларускі аператар сотавай сувязі, які працуе пад гандлёвай маркай life :). Уваходзіць у групу кампаній Turkcell.
Прадастаўляе паслугі сувязі стандарту GSM, UMTS і LTE (праз сетку beCloud).
У задачы аператара ўваходзіць:
- Падтрыманне якасці злучэння, развіццё сотавай сеткі і тэхнічнай інфраструктуры.
- Распрацоўка ўмоў абслугоўвання, якія адказваюць патрэбам карыстальнікаў і тэхналагічнаму развіццю індустрыі.
- Продаж абсталявання для доступу да сеткі, лічбавага кантэнту і іншых спадарожных паслуг і тавараў.
- Прыём плацяжоў за прадстаўленыя паслугі.
- Прадастащленне кліентам інфармацыйнай і тэхнічнай падтрымкі онлайн і офлайн.