Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Мінсувязі) з’яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і падпарадкоўваецца Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь. У сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства, у тым ліку гэтым Палажэннем.Мінсувязі каардынуе дзейнасць іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеянні з іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадскімі аб’яднаннямі, іншымі юрыдычнымі асобамі і міжнароднымі арганізацыямі па пытаннях, якія аднесены да яго кампетэнцыі.Мінсувязі і падпарадкаваныя яму арганізацыі, а таксама гаспадарчыя таварыствы, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх належаць Рэспубліцы Беларусь і перададзеныя ў кіраванне Мінсувязі, складаюць сістэму Мінсувязі.Асноўнымі задачамі Мінсувязі з’яўляюцца:дзяржаўнае рэгуляванне, кіраванне дзейнасцю, рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферах інфарматызацыі, лічбавага развіцця і сувязі, фарміраванне ўмоў для эфектыўнага ажыццяўлення дзейнасці і развіцця арганізацый усіх формаў уласнасці, якія ажыццяўляюць дзейнасць у названых сферах;каардынацыя дзейнасці юрыдычных асоб незалежна ад формаў уласнасці, індывідуальных прадпрымальнікаў у сферах інфарматызацыі і сувязі ў мэтах задавальнення патрэб дзяржаўных органаў, юрыдычных і фізічных асоб у паслугах электрасувязі і паштовай сувязі, стварэння ўмоў для забеспячэння інфармацыйных патрэб дзяржаўных органаў, юрыдычных і фізічных асоб на аснове стварэння інфармацыйных сістэм і (або) сетак, якія забяспечваюць фарміраванне і апрацоўку інфармацыйных рэсурсаў і прадастаўленне карыстальнікам дакументаванай інфармацыі, а таксама ў мэтах павышэння эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці ў сферах інфарматызацыі, лічбавага развіцця і сувязі;арганізацыя і ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва ў сферах інфарматызацыі, лічбавага развіцця і сувязі, уключаючы ўзаемадзеянне з міжнароднымі арганізацыямі і інтэграцыйнымі аб’яднаннямі, а таксама развіццё знешнеэканамічнай дзейнасці і выкананне абавязацельстваў па міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь. У Мінсувязі ствараецца калегія ў складзе Міністра (старшыня калегіі), першага намесніка Міністра, намеснікаў Міністра, начальніка ўпраўлення перспектыўных інфармацыйных тэхналогій, начальніка ўпраўлення прававога забеспячэння і маёмасных адносін у сферы лічбавага развіцця, начальніка ўпраўлення лічбавага развіцця, начальніка ўпраўлення эканомікі і фінансаў, начальніка ўпраўлення электрасувязі і рэгулявання радыёчастотнага спектра, генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта», генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам», дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Цэнтр лічбавага развіцця», генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Агенцтва лічбавай трансфармацыі», старшыні Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі. Рашэнні калегіі афармляюцца пастановамі (пратаколамі) і рэалізуюцца, як правіла, прыняццем пастаноў Мінсувязі і (або) выдання загадаў Міністра.Для разгляду найважнейшых пытанняў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў сферах інфарматызацыі, лічбавага развіцця і сувязі ў Мінсувязі ствараецца навукова-тэхнічны савет. Персанальны склад гэтага савета і палажэнне аб ім зацвярджаюцца Міністрам. PDF