Па добрай традыцыі напярэдадні прафесійнага свята Дня будаўніка, якое адзначаецца ў другую нядзелю жніўня, работнікі будаўнічых прадпрыемстваў сістэмы Мінсувязі прымаюць віншаванні і заслужаныя ўзнагароды. 9 жніўня ў актавай зале МЦК РУП «Белтэлекам» адбылася ганаровая сустрэча працаўнікоў будаўнічых арганізацый, кіраўніцтва Мінсувязі, Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі і прадстаўнікоў грамадскасці прысвечаная Дню будаўніка. Сёння ў сімвалічны «будаўнічы цэх» нашай галіны ўваходзяць тры будаўнічыя арганізацыі: ААТ «Мінсктэлекамбуд», ААТ «Белсувязьбуд», ААТ «Белрамбудсувязь». Ва ўрачыстай абстаноўцы з прывітальным словам і віншаваннем да прысутных звярнуўся Міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў. – Будаўнік і сувязіст у адной асобе - гэта ўнікальны прафесіянал, чалавек асаблівай загартоўкі, - адзначыў Сяргей Папкоў. - Такі спецыяліст здольны ў самых складаных умовах выконваць пастаўленыя заданні, дасягаць важкага выніку. Дзякуючы ўнікальнаму спалучэнню ведаў, майстэрства і працоўнага спрыту змяняецца і ўдасканальваецца, становіцца зручней і функцыянальней жыццё беларусаў. За шматгадовую сумленную працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і ў сувязі з Днём будаўніка Сяргей Папкоў узнагародзіў Ганаровай граматай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь : В.В. Вашнеўскага, вадзіцеля аўтамабіля 5-горазраду першага класа філіяла № 2, П.І. Войціхвава, слесара па рамонту аўтамабіляў 5-га разраду філіяла № 4, М.А.Аляксандрава, начальніка вытворчага аддзела філіяла № 9 (ААТ «Белсувязьбуд»); Т.С. Мітрафанаву, вядучага спецыяліста па ахове працы ААт «Белрамбудсувязь», В.І. Начыну, мантажніка сувязі-кабельшчыка 5-га разряду Слуцкага ўчастка ААТ «Мінсктэлекамбуд», К.В. Чэрвонцава, начальніка лінейнага ўчастка СМУ-1 СТАА «СМУ Саюзтэлефонбуд». Падзяка Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь аб'яўлена: Г.Д. Балдачову, вадзіцелю аўтамабіля 5-га разраду службы галоўнага механіка філіяла № 3, Н.Н. Галаўко, вытворцы работ Брэсцкага прарабскага участка № 4 філіяла № 5, Ю.Н. Саўчуку, вадзіцелю аўтамабіля 5-га разраду першага класа службы галоўнага механіка філіяла № 6 (ААТ «Белсувязьбуд»); В.І. Мядоўскаму, вадзіцелю аўтамабіля 5-га разраду 1-га класа Маладзечанскага ўчастка ААТ «Мінсктэлекамбуд», М.А. Сліўцу, начальніку ўпраўлення № 2 спецыяльных рабюот ААТ «Белрамбудсувязь». У ходзе ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай Дню будаўніка, да ўшанавання далучылася старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі Ніна Гаўрылава. Яна падзякавала будаўнікоў за самаадданую працу, адзначыўшы, што ў будаўнічых арганізацыях сувязі працуюць кваліфікаваныя кадры і мудрыя кіраўнікі, якім па плячы любыя задачы, і выказала падзяку ўсяму прафсаюзнаму актыву за дзейсную пазіцыю па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза. Ад імя Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі за значны ўклад у прафсаюзны рух і ў сувязі з Днём будаўніка ўзнагароджаны нагрудным знакам «ЗА ЗАСЛУГI»: В.В. Кузьмянкоў, ветэран працы, Н.І. Казакова, загадчык гаспадаркі, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі філіяла № 6, І.Р. Ламаносаў, майстар мантажна-будаўнічых работ Баранавіцкага прарабскага ўчастку № 2 філіяла № 5 (ААТ «Белсувязьбуд»); І.М. Курак, гендырэктар ААТ «Белремстройсвязь». За значны ўклад у прафсаюзны рух, актыўную дзейнасць па абароне працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў працоўных і ў сувязі з Днём будаўніка Ганаровыя граматы Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі ўручаныя: А.А. Пятрэнка, інжынеру 2-й катэгорыі вытворчага аддзела філіяла № 9, Л.В. Церэхавай, бухгалтару філіяла № 4 (ААТ «Белсувязьбуд»); С.П. Шынкевічу, начальніку ўпраўлення № 1 грамадскіх работ, А.Г. Асмалоўскаму, мантажніку сувязі - кабельшчыку (ААТ «Белремстройсвязь»), С.А. Галаўко, бухгалтару ААТ «Мінсктэлекамбуд»; А.Ю. Арэф'евай, машыністу экскаватара 4-га разраду СМУ-5, А.У. Котаву, тэхніку СМУ-1 (СТАА «СМУ Саюзтэлефонбуд»). Падзяку Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі за значны ўклад у развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства і ў сувязі з Днём будаўніка аб'яўлена: Е.А. Рачкоўскай, юрыстконсульту 2-й катэгорыі філіяла № 2, С.А. Цыбульскаму, начальніку юрыдычнага аддзела галаўнога падраздзялення, М.В. Кабарыхе, машыністу экскаватара 5-га разраду, мантажніку сувязі - кабельшчыку 2-га разраду будаўніча-мантажнага ўпраўлення галаўнога падраздзялення (ААТ «Белсувязьбуд»); І.М. Мазепіну, нач. участка агульнабудаўнічых работ, В.А. Неўскаму, абліцоўшчыку-плітачніку, Н.М. Юцко, маляру (ААТ «Белрамбудсувязь»); А.Ю. Прусаву, вядучаму юрыстконсульту ААТ «Мінсктэлекамбуд». PDF