15 мая 2018 года у рамках XXV юбілейнай міжнароднай спецыялізаванай выставы "ТІБО 2018.» адбыўся Беларуска-Казахстанскі Форум. Як паказвае сусветны вопыт, адным з асноўных фактараў паспяховай лічбавай трансфармацыі з'яўляецца развітая экасістэма інавацый, заснаваная на прымяненні перадавых інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, здольная забяспечыць як генерацыю новых ведаў, так і ўспрыманне сусветнага патоку інфармацыі і новых тэхналагічных трэндаў. Таму тэма гэтага Беларуска-Казахстанского форуму «Эфектыўная экасістэма інавацый - асноўны драйвер лічбавай трансфармацыі». Адкрылі Форум першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шэдко і Віцэ-міністр інфармацыі і камунікацый Рэспублікі Казахстан Дарын Туякоў. Бакі абмяняліся думкамі і практычным вопытам па гэтым напрамку і дамовіліся прадоўжыць работы ўжо непасрэдна ў тэхнапарках, інкубатарах малога прадпрымальніцтва, цэнтрах трансферу тэхналогій у Беларускім інавацыйным фондзе. Дадзены Форум актывізаваў працу па далейшым развіцці беларуска-казахстанскай кааперацыі ў галіне інавацыйнага развіцця нашых краін PDF