Дзяржузнагарод удастоены 58 работнікаў розных абласцей дзейнасці. Адпаведны ўказ № 218 ад 20 чэрвеня падпісаў Кіраўнік дзяржавы Лукашэнкі А.Р. Прадстаўнікі розных абласцей дзейнасці ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у стварэнне Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, развіццё будаўнічай галіны і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, беларускага друку, сферы мастацтва, культуры і архітэктуры, значныя дасягненні ў галіны сувязі, навуковай дзейнасьці і падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў. Сярод узнагароджаных і работнікі арганізацый сістэмы Мінсувязі. Так, медалём «За працоўныя заслугі» узнагароджаны прафесар кафедры матэматыкі і фізікі Установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» Гладкоў Л.Л., дырэктар Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам» Кенда А.М., галоўны інжынер філіяла №9 ААТ «Белсувязьбуд» Ганушчанка П.І., начальнік юрыдычнага ўпраўленяя СТАА «МТС» Цвірко Л.А. Віншуем узнагароджаных! PDF