Сёння, 10 мая 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «125 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю Мінскай конкі». Праект падрыхтаваны па матэрыялах са збору Музея гісторыі горада Мінска. 10 мая 1892 года ў Мінску пачала работу конка, якая праіснавала амаль 40 гадоў і паслужыла асновай для стварэння больш сучаснага транспарту - электрычнага трамвая. 3 сакавіка ў Музеі гісторыі горада Мінска адкрылася пастаянная экспазіцыя «Мінская конная жалезная дарога», у якой прадстаўлены ўнікальныя экспанаты, якія адлюстроўваюць станаўленне і развіццё грамадскага транспарту горада. Дызайн марак, спецштэмпеля, канверта «Першы дзень» і картак для картмаксімумаў Яўгеніі Бядонік. У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Падрабязнасці на сайце РУП "Белпошта" PDF