Прэс-канферэнцыя на тэму "Актуальныя праблемы развіцця тэхналогій сувязі і інфарматызацыі ў Беларусі" з удзелам міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Сяргея Папкова адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 11 красавіка ў 11.00. Кіраўнік ведамства анансуе ключавыя падзеі XXIV Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО", падзеліцца планамі па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, шырокапалоснага доступу, сотавай рухомай электрасувязі, электроннага ўрада, раскажа пра праекты, якія плануецца рэалізаваць у 2017 годзе. Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (029) 645-43-38, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА. Электронныя заяўкі сапраўдныя толькі пасля атрымання пацверджання прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра: г.Мінск, вул.Энгельса, 30-303. http : //m.belta.by PDF