25 лістапада 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі на тэму «Свойскія гадаванцы» з серыі «Дзіцячая філатэлія». Друкаваліся таксама ў малым лісце. Мастак А. Міцянін. Дызайн М. Крэзо. Аддрукаваны ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна». На марках прадстаўлены: памеранскі шпіц, шатландская прамавухая, хвалісты папугай, англійскі каляровы крэсцед. У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска (у «Паштовым салоне») будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў. Набыць дадзеную прадукцыю можна з 25 лістапада ў інтэрнэт-магазіне РУП «Белпошта» shop.belpost.by, «Паштовым салоне» (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 10, паштамт), аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі (наяўнасць неабходна ўдакладняць), а таксама запоўніўшы заяўку на сайце прадпрыемства ў раздзеле «Філатэлія» ва ўкладцы «Пакупніку». Падрабязнасці тут Малюнак PDF