Філатэлія: 30-год беларускай пошце

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 19 верасня 2025 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прымеркаванага да 30-годдзя беларускай пошты. 
Месца гашэння – Мінск-паштамт (у «Паштовым салоне»). 
Колер штэмпельнай масцікі – сіні.

«Белпошта» заснавана 20 верасня 1995 г. як рэспубліканскае дзяржаўнае аб’яднанне, а 1 жніўня 2004 г. пераўтворана ў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі. 
Сёння РУП «Белпошта» – лідар айчыннага рынку паслуг паштовай сувязі, прадпрыемства, якое захоўвае фінансавую стабільнасць і рэалізуе ўскладзеныя на яго важнейшыя сацыяльныя функцыі. 
Дэвіз беларускай пошты – «Хуткасць, надзейнасць, даступнасць!».

Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А». 
Дызайн спецштэмпеля і канверта Марыны Крэзо.

Набыць мастацкі маркіраваны канверт можна ў інтэрнэт-магазіне РУП «Белпошта» shop.belpost.by, «Паштовым салоне» (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 10, паштамт), аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі (наяўнасць неабходна ўдакладняць), а таксама запоўніўшы заяўку на сайце прадпрыемства ў раздзеле «Філатэлія» ва ўкладцы «Пакупніку».

Малюнак