Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ) апублікаваў Індэкс развіцця ІКТ (IDI) за 2025 год

Апублікаваны Індэкс развіцця ІКТ МСЭ (IDI) 2025 года пацвярджае ўстойлівы прагрэс на шляху да ўніверсальнага і эфектыўнага падлучэння, які вызначаецца як магчымасць роўнага доступу ў Інтэрнэт для кожнага, па даступнай цане, у любым месцы і ў любы час з мінімальнымі выдаткамі.

Рэспубліка Беларусь паляпшае свае пазіцыі трэці год падрад. Так, агульны вынік за 2025 год склаў 90,7 бала супраць 88,5 бала ў мінулым годзе. Умацаваны пазіцыі па сямі паказчыках з дзевяці, пры гэтым, па двух паказчыках - кошту карзiны фіксаванага шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт (у % ад ВНД на душу насельніцтва) і колькасці асоб, якія маюць мабільны тэлефон (%) - наша краіна атрымала максімальнае значэнне (100%).

Асобныя значэнні паказчыкаў у галіне электрасувязі склалі:

Даступнасць інтэрнэту: 91,5% насельніцтва Беларусі карыстаюцца інтэрнэтам і 92,5% хатніх гаспадарак маюць дома доступ да сеткі.

Мабільная сувязь: Беларусь мае высокае пакрыццё 3G (99,9%) і 4G/LTE сетак (98,4%), а колькасць мабільных шырокапалосных падпісак на 100 жыхароў дасягнула 103,7.

Трафік інтэрнэту: Сярэдні трафік мабільнага шырокапалоснага інтэрнэту на адну падпіску ў Беларусі складае 166,0 ГБ, а фіксаванага шырокапалоснага – 2005,3 ГБ.

Кошт паслуг: Беларусь паказвае нізкі кошт доступу да мабільнай сувязі і шырокапалоснага інтэрнэту, цэны на карзiну мабільнай сувязі і галасавой сувязі складаюць 1,2% ад ВНД на душу насельніцтва, а на фіксаваны шырокапалосны інтэрнэт – 0,7%.

Гэтыя лічбы ў чарговы раз дэманструюць, што Беларусь упэўнена рухаецца да пабудовы грамадства, дзе інфармацыйныя тэхналогіі даступныя кожнаму, ствараючы ўмовы для далейшага развіцця і росквіту.

Азнаёміцца з поўным дакладам МСЭ па Індэксе развіцця ІКТ за 2025 год можна па спасылцы

Малюнак