Міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч прыме ўдзел у Чацвёртым Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адбудзецца 29-30 чэрвеня 2017 года ў Маскве на тэрыторыі ЦПК «Экспацэнтр» і будзе прысвечаны развіццю рэгіянальнага супрацоўніцтва ў сферы высокіх тэхналогій, інавацый і інфармацыйнага грамадства. Дзелавой праграмай Форуму прадугледжана правядзенне пленарнага пасяджэння, пасяджэння Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве, а таксама шэрагу секцыйных пасяджэнняў з удзелам профільных міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікоў расійскага і беларускага бізнесу. Тэматыка адной з секцый - «Супрацоўніцтва расійскіх і беларускіх ІТ-кампаній на рынках Расіі і Беларусі, а таксама трэціх краін». Мадэратарамі ад беларускага боку выступяць Папкоў Сяргей Пятровіч, Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, і Рахманаў Сяргей Кімавіч, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, а ад расійскага боку - Нікіфараў Мікалай Анатольевіч, Міністр сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі, і Цімчанка Вячаслаў Сцяпанавіч, намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі па эканамічнай палітыцы. У рабоце секцыі прымуць удзел кіраўнікі рэгіянальных органаў дзяржаўнай улады, прадстаўнікі навуковых арганізацый, ІТ-кампаній дзвюх краін. Мэтай пасяджэння секцыі № 6 з'яўляецца пашырэнне беларуска-расійскага рэгіянальнага супрацоўніцтва і садзейнічанне ўсталяванню прамых кантактаў паміж рэгіёнамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Падчас пасяджэння плануецца разгледзець шэраг пытанняў, у прыватнасці: 1. Агульныя пытанні супрацоўніцтва ў галіне ІКТ; 2. Супрацоўніцтва ў сферы электроннага ўрада; 3. Абмен вопытам па развіццю ІТ-адукацыі; 4. Развіццё дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы ІКТ; 5. Рашэнні для аптымізацыі дзейнасці дзяржаўнага і камерцыйнага сектараў; 6. Распрацоўка праграмных прадуктаў для дзяржаўнага сектара; 7. Развіццё электроннага гандлю: бягучая сітуацыя, дасягненні, праблемныя пытанні і перспектывы; 8. Абарона крытычнай дзяржаўнай ІТ-інфраструктуры. Вынікі пасяджэння секцыі будуць замацаваны ў выніковым дакуменце Чацвёртага Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі. Div> Div> PDF