На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь сетка паштовай сувязі налічвае болей 4 тыс. аб'ектаў паштовай сувязі.

У Рэспубліцы Беларусь рынак паслуг паштовай сувязі дынамічна развіваецца. Ліцэнзію на аказанне паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання па перасылцы паштовых адпраўленняў, прыёме падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўцы маюць 29 аператараў паштовай сувязі, з іх 22 – на паслугі па перасылцы паштовых адпраўленняў, 7 – на прыём падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўкі.

Асноўныя паказчыкі развіцця электрасувязі па выніках 9 месяцаў 2022 года

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі як орган рэгулятар забяспечвае паўнавартаснае і ўсебаковае развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры для задавальнення ўзрастаючых патрэбаў дзяржавы бізнесу і грамадзян у атрыманні сучасных і якасных паслуг электрасувязі.

Неабходна адзначыць, што па стане на 1 кастрычніка 2022 г.ліцэнзію ў галіне электрасувязі мае 182 аператара электрасувязі.

Мінсувязі выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 3 лістапада 2022 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы і Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа.

Беларусь у агульным рэйтынгу паштовага развіцця (IPAD 2) заняла 13 месца

Паводле Справаздачы Сусветнага паштовага саюза аб паштовым развіцці ў 2022 годзе, Рэспубліка Беларусь заняла 13 месца сярод 172 краін з агульнай колькасцю балаў 75,10. Гэта на адну пазіцыю вышэй, чым у мінулым годзе, калі краіна атрымала ацэнку ў 67,4 балаў і 14 месца сярод 168 краінаў.

Мінсувязі выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі на тэму «Віцебшчына» з серыі «Беларускі край»

16 верасня 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі на тэму «Віцебшчына» з серыі «Беларускі край». Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.
Дызайн Я. Бядонік. Фота С. Плыткевіча. Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

Місувязі выпускае ў абарачэнне паштовы блок «100 гадоў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі»

15 верасня 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «100 гадоў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі».

Дызайн Марыны Віткоўскай. У аснове блока – помнік Францыску Скарыне ў Мінску (скульптар Аляксандр Дранец).

Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

Аддрукаваны таксама без перфарацыі.

Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Герб Добруша» з серыі «Гербы гарадоў Беларусі»

23 жніўня 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Герб Добруша» з серыі «Гербы гарадоў Беларусі».

Дызайн Святланы Цырулік.

Марка друкавалася ў ДП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку».

Герб горада Добруша Гомельскай вобласці ўяўляе сабой французскі шчыт, у зялёным полі якога намаляваныя тры бухты каната сярэбранага колеру з чорнымі швамі.

Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 6 красавіка 2001 г. пад № 54.

Мінсувязі сумесна з арганізацыямі сувязі забяспечваюць усебаковае развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры для задавальнення ўзрастаючых патрэбаў дзяржавы бізнесу і грамадзян у атрыманні сучасных і якасных паслуг

Па стане на 1 ліпеня 2022 г. ліцэнзію ў галіне электрасувязі мае 186 аператараў электрасувязі.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі як орган рэгулятар забяспечвае паўнавартаснае і ўсебаковае развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры для задавальнення нарастальных патрэбаў дзяржавы бізнесу і грамадзян у атрыманні сучасных і якасных паслуг электрасувязі.