Канстанцін Шульган ушанаваў памяць партызан

Міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган усклаў кветкі да помніка партызанам і партызанкам зямлі Нарачанскай.

Сёння, 26 жніўня, ён знаходзіцца з рабочым візітам у нашым раёне. — Гэта месца нагадвае пра факт, калі не рэгулярныя часці Чырвонай Арміі, а партызаны нанеслі значны ўрон нямецкім войскам, — зазначыў Канстанцін Канстанцінавіч. — Заўсёды хочацца аддаваць даніну памяці людзям, якія, не шкадуючы сябе, баранілі Радзіму. Гэта актуальна заўсёды. Падзеі, якія адбываюцца зараз, сведчаць, што мы заўжды павінны быць гатовы абараняць сваю краіну, нашы сем’і, нашу зямлю. А павагу да абаронцаў краіны неабходна перадаваць падрастаючаму пакаленню, выхоўваць яго ў традыцыях такой павагі.

Источник: https://narachanka.by