Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Сумесны выпуск Беларусі і Расіі»

13 мая 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Сумесны выпуск Беларусі і Расіі. 150 гадоў з дня нараджэння Станіслава Жукоўскага».

Дызайн Алены Мядзведзь.

Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».

Аддрукаваны таксама без перфарацыі.

Жукоўскі Станіслаў Юльянавіч (13.05.1873, в. Ендрыхаўцы Гродзенскай губерні Расійскай імперыі (цяпер аг. Ендрыхаўцы Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.) – жнівень 1944) – знакаміты жывапісец-пейзажыст.

У Рэспубліцы 175 аператараў маюць ліцэнзію ў галіне электрасувязі

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі як орган рэгулятар забяспечвае паўнавартаснае і ўсебаковае развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры для задавальнення ўзрастаючых патрэб дзяржавы бізнесу і грамадзян у атрыманні сучасных і якасных паслуг электрасувязі.

Неабходна адзначыць, што па стане на 1 красавіка 2023 г.ліцэнзію ў галіне электрасувязі мае 175 аператараў электрасувязі.

У рэспубліцы рынак паслуг паштовай сувязі дынамічна развіваецца

На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь сетка паштовай сувязі налічвае болей 4 тыс. аб'ектаў паштовай сувязі.
У Рэспубліцы Беларусь рынак паслуг паштовай сувязі дынамічна развіваецца. Ліцэнзію на аказанне паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання па перасылцы паштовых адпраўленняў, прыёме падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўцы маюць 28 аператараў паштовай сувязі, з іх 21 – на паслугі па перасылцы паштовых адпраўленняў, 7 – на прыём падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўкі.

Вызначаны пераможцы штогадовага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў 2022 годзе

Штогод Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца агляд-конкурс на лепшую работу па ахове працы, у якім прымаюць удзел арганізацыі сістэмы Мінсувязі.

Сёлета на ўдзел у аглядзе-конкурсе за 2022 год паступілі заяўкі ад дзесяці арганізацый: РУП «Белтэлекам», дзяржаўнага прадпрыемства «Спецсувязь», дзяржаўнага прадпрыемства «БелДІЭ», дзяржаўнага прадпрыемства «Цэнтр лічбавага развіцця», ААТ «Мінсктэлекамбуд», ААТ «Гіпрасувязь», ААТ «Белсувязьбуд», ААТ «Белрэмбудсувязь», ААТ «Прамсувязь», УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі».

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Асаблівасці вадаплаўных птушак»

19 красавіка 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Асаблівасці вадаплаўных птушак».

Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.

Мастак А. Міцянін. Дызайн М. Віткоўскай.

Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».

Мінсувязі выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель «Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі»

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель «Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі», які будзе выкарыстоўвацца з 18 па 21 красавіка 2023 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння.

Месца гашэння – Мінск-паштамт.

Колер масцікі – сіні.

7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Свята ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года.

Паказчыкі развіцця электрасувязі за 2022 год

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі як орган рэгулятар забяспечвае паўнавартаснае і ўсебаковае развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры для задавальнення ўзрастаючых патрэб дзяржавы бізнесу і грамадзян у атрыманні сучасных і якасных паслуг электрасувязі.

Па стане на 1 студзеня 2023 года ліцэнзію ў галіне электрасувязі мае 178 аператараў электрасувязі.

Ліцэнзію на аказанне паслуг паштовай сувязі ў Рэспубліцы маюць 28 аператараў

На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь сетка паштовай сувязі налічвае болей 4 тыс. аб'ектаў паштовай сувязі.

У Рэспубліцы Беларусь рынак паслуг паштовай сувязі дынамічна развіваецца. Ліцэнзію на аказанне паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання па перасылцы паштовых адпраўленняў, прыёме падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўцы маюць 28 аператараў паштовай сувязі, з іх 21 – на паслугі па перасылцы паштовых адпраўленняў, 7 – на прыём падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўкі.

У 2023 годзе Слуцк абвешчаны культурнай сталіцай Беларусі.

1 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Слуцк – культурная сталіца Беларусі 2023 года».
Мастак Т. Дольская. Дызайн М. Віткоўскай. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Слуцк – горад у Мінскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Слуцкага раёна. Упершыню згадваецца пад 1116 годам у «Аповесці мінулых гадоў» як адзін з гарадоў Тураўскай зямлі.

Паштовая марка «Год Труса» працягвае серыю выпускаў па тэматыцы «Усходні каляндар».

10 студзеня 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Год Труса» з серыі «Усходні каляндар».

Мастак В. Чайчук. Дызайн Я. Бядонік.

Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».

Паштовая марка «Год Труса» працягвае серыю выпускаў па тэматыцы «Усходні каляндар».

Усходні (кітайскі) каляндар заснаваны на 12-гадовым месячным цыкле, у якім кожны год праходзіць пад знакам адной жывёлы.