У 2023 годзе Слуцк абвешчаны культурнай сталіцай Беларусі.

1 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Слуцк – культурная сталіца Беларусі 2023 года».
Мастак Т. Дольская. Дызайн М. Віткоўскай. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Слуцк – горад у Мінскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Слуцкага раёна. Упершыню згадваецца пад 1116 годам у «Аповесці мінулых гадоў» як адзін з гарадоў Тураўскай зямлі.

Слуцкая зямля праславілася воінамі, мецэнатамі, дзяржаўнымі дзеячамі, выхавала княгіню Анастасію Слуцкую і святую Сафію Слуцкую.

Гонар беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – слуцкія паясы.

У 2023 годзе Слуцк абвешчаны культурнай сталіцай Беларусі.

Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праводзіцца 24 лютага ў аддзяленні паштовай сувязі № 9 Слуцка Мінскай вобл.