НАВIНЫ ФIЛАТЕЛII. «100 гадоў беларускаму кіно»

13 лістапада 2024 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў беларускаму кіно».

17 снежня 2024 года адзначаецца 100-годдзе беларускага кінематографа. Менавіта ў гэты дзень далёкага 1924 года ў Ленінградзе было створана Дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі («Белдзяржкіно»). У 1928-м адкрыта студыя мастацкіх фільмаў пад назвай «Савецкая Беларусь», а з 1939 года яна пераведзена ў Мінск, з 1946 года перайменавана ў «Беларусьфільм».

У 1997 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь кінастудыі «Беларусьфільм» прысвоены статус нацыянальнай.

Дызайн канверта і спецштэмпеля А. Мядзведзь.

Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праводзіцца 17 снежня на паштамце Мінска.