Дыялогавая прастора: Міністр падзяліўся сакрэтамі поспеху

30 ліпеня на базе адпачынку "Дружба" РУП "Белпошта" ў рамках 5-й змены дзіцячага аздараўленчага лагера адбылася дыялогавая пляцоўка "Крок да поспеху".

З хлопцамі сустрэўся Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган, які падзяліўся сваім жыццёвым вопытам з маладым пакаленнем.

Жывы дыялог прайшоў у дружалюбнай атмасферы, кожнае дзіця мела магчымасць задаць пытанні. У прыватнасці, якія датычацца выбару прафесіі, кар'ернага росту, а таксама асабістых дасягненняў.

Галоўны пасыл сустрэчы, якая адбылася, заключалася ў тым, каб хлопцы разумелі, што для дасягнення поспеху трэба добра вучыцца, атрымліваць новыя веды, якасна выконваць свае абавязкі, шмат працаваць, і толькі тады можна адбыцца як асоба і дастойны грамадзянін Рэспублікі Беларусь.

Дыялогавая пляцоўка "Крок да поспеху" арганізавана для таго, каб стварыць прастору для зносін паміж моладдзю і паспяховымі прафесіяналамі.

Міністр адзначыў, што такія сустрэчы дапамагаюць маладым людзям лепш арыентавацца ў свеце прафесій і фарміраваць свае жыццёвыя мэты.

Канстанцін Канстанцінавіч падкрэсліў важнасць асабістага прыкладу:

«Кожны з нас праходзіць свой шлях, і важна, каб хлопцы бачылі прыклады паспяховых людзей, якія змаглі рэалізаваць свае мары. Спадзяюся, што нашыя сустрэчы натхняць дзяцей на новыя дасягненні».

Изображение
Изображение
Изображение