11 студзеня 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Маляванка». Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.Фота С. Плыткевіча. Дызайн Я. Бядонік.Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна». Маляваныя дываны, яны ж маляванкі – асаблівы від народнага мастацтва Беларусі. Яго адносяць да так званага наіўнага мастацтва – кірунку прымітывізму. Маляванкі ўяўляюць сабой вялікія (да 2 метраў) дываны, намаляваныя, як правіла, на даматканым палатне, афарбаваным у чорны колер.Маляванкі атрымалі вялікае распаўсюджванне ў перыяд з 1920-х па 1960-я гады. Іх вешалі на сцены ў дамах для ўпрыгажэння або як абярэг. Паступова гэты від мастацтва пайшоў на спад з-за развіцця фабрычнай вытворчасці дываноў. Сёння маляваныя дываны можна ўбачыць у музеях Беларусі. Самая вялікая калекцыя (каля 300 адзінак) знаходзіцца ў зборы гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе». Найбольш вядомыя і самабытныя мастакі, якія працавалі ў гэтым напрамку, – Алена Кіш і Язэп Драздовіч, чые творы і прадстаўлены на паштовых марках з серыі «Маляванка». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з гісторыка-культурным музеем-запаведнікам «Заслаўе». У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў. PDF