ТІБО - 2017

XXIV Міжнародны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2017» пройдзе з 18 па 21 красавіка 2017 года ў Мінску.

Штогод праводзіцца Міжнародны форум "ТІБО", які ўключае ў сябе спецыялізаваную выставу і шырокую дзелавую праграму, у якой удзельнічаюць больш за 100 кампаній з 18 краін. Пры падтрымцы прафесійных арганізацый, а таксама лідэраў індустрыі, TІБО набыў асаблівую значнасць для бізнесу. Кожны год выстава амаль на чвэрць складаецца з новых экспанентаў.

18-19 красавіка ў г. Мінску пройдзе сумеснае пасяджэнне 52-га Савета кіраўнікоў АС РСС і 23-га Каардынацыйнага савета па інфарматызацыі пры РСС

18-19 красавіка 2017 года ў г. Мінску пройдзе сумеснае пасяджэнне 52-га Савета кіраўнікоў адміністрацый сувязі Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі (Савет кіраўнікоў АС РСС) і 23-га Каардынацыйнага савета дзяржаў-удзельніц СНД па інфарматызацыі пры РСС (Каардынацыйны савет).

Мінсувязі выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 16 сакавіка 2017 года для правядзення спецыяльнага гашэння, прысвечанага 80-годдзю службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 16 сакавіка 2017 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 80-годдзю службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Месца гашэння – Мінск-1.
Колер масцікі – чорны.
Дызайн спецштэмпеля Я.Бядонік.

Выязны прыём

16 сакавіка 2017 года ад 12.00 да 13.00 адбудзецца прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Уздзенскім раённым выканаўчым камітэце з адначасовым падключэннем «прамой» тэлефоннай лініі.

Жыхары раёна могуць задаць Міністру сувязі і інфарматызацыі Папкову Сяргею Пятровічу пытанні, якія закранаюць дзейнасць электрасувязі і паштовай сувязі, тэлебачання, радыёвяшчання, інфарматызацыі.

  Папярэдні запіс па тэлефоне 8-01718 51-4-34 (65-6-82)

«Прамая» тэлефонная лінія 8-01718 53-2-75

Прыём па адрасе: г.Узда, вул. Савецкая, 22, кабінет 418

15 сакавіка Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча»

15 сакавіка 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча».

Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

Дызайн Т.Кузняцовай.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча ўсталяваны 2 сакавіка 1992 года і на сённяшні дзень развіваюцца ў палітычнай, эканамічнай, культурнай і навуковай сферах, а таксама ў сферы рэгіянальнага і трансгранічнага супрацоўніцтва.

8 Сакавіка

Напярэдадні Дня жанчын Міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў накіраваў віншавальную тэлеграму.

"Самы пяшчотны і цудоўны дзень у годзе - 8 Сакавіка. Пачатак вясны, пачатак жыцця ў прыродзе, першае цяпло. Няхай гэта цяпло паселіцца ў вашых дамах і душах. Няхай прыгажосць прыроды вас натхняе. Няхай дабрабыт стане вашым сталым спадарожнікам, жыццёвая дарога будзе роўнай і безжурботнай ", - гаворыцца ў тэлеграме.

Напярэдадні Дня жанчын адбыўся ўрачысты прыём ад імя Міністра Сяргея Пятровіча Папкова

3 сакавіка, напярэдадні Дня жанчын, адбыўся ўрачысты прыём ад імя Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргея Пятровіча Папкова. Мерапрыемства прайшло ў Цэнтры інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (пр. Пераможцаў, 123).

Кіраўнік ведамства павіншаваў прысутных жанчын з надыходзячым святам і адзначыў іх асаблівую ролю ў сучасным грамадстве. Сёння ў арганізацыях сістэмы Мінсувязі працуе больш за 29 тысяч жанчын.
Пасля ўступнага слова і віншаванняў адбылося ганаровае ўзнагароджанне лепшых прадстаўніц галіны.

Па суботах у Мінсувязі працягвае працаваць "прамая" тэлефонная лінія

4 сакавіка 2017 з 9.00 да 12.00 будзе ўключана "прамая" тэлефонная лінія з Міністрам сувязі і інфарматызацыі Папковым Сяргеем Пятровічам па тэлефоне 8 (017) 287 87 06.

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах пры звароце на "прамую тэлефонную лінію" неабходна ўказваць імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і / або працы / вучобы.

3 сакавіка Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовы блок «950 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінання Мінска»

3 сакавіка 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «950 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінання Мінска».

Мінск - сталіца Беларусі, найбуйнейшы транспартны вузел, палітычны, эканамічны, культурны і навуковы цэнтр краіны. Мае ганаровае званне «Горад-герой».

Першая згадка пра Мінск як пра горад Полацкага княства адносіцца да 1067 г. i змяшчаецца ў самых старажытных хроніках усходніх славян: летапісным зборы «Русь» і «Аповесці мінулых гадоў».

Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйнай групы

28 лютага Міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч з рабочым візітам наведаў горад Магілёў.

У рамках паездкі правёў адзіны дзень інфармавання для працоўнага калектыву Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта».

Кіраўнік ведамства выступіў перад калектывам па тэматыцы ідэалагічнага дня:
"Рэалізацыя дарожна-транспартнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. Транспартны падатак і яго выкарыстанне. Забеспячэнне бяспекі дарожнага руху "