Міністр прыняў удзел у цырымоніі накіравання беларускіх студэнтаў на стажыроўку ў Кітай у рамках міжнароднага праекта «Зярняты будучыні» Предложить исправление

Сёння, 6 Чэрвеня 2017 года ў гасцініцы «Пекін» адбылася ўрачыстая цырымонія накіравання беларускіх студэнтаў у КНР з удзелам прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў кіравання Рэспублікі Беларусь і кіраўніцтва беларускага офіса кампаніі Huawei.

Міністр накіраваў віншавальную тэлеграму напярэдадні прафесійнага свята

"Паважаныя работнікі ўсіх галін сувязі, паважаныя ветэраны!

7 мая ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца прафесійнае свята - Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Сёння развіццё інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій актуальна як ніколі.

ІТ-галіна заўсёды падтрымлівалася дзяржавай. І з кожным годам гэтая падтрымка толькі пашыраецца - развіццё ІТ-тэхналогій у цяперашні час з'яўляецца адным з асноўных нацыянальных прыярытэтаў.

Узнагароджанне работнікаў галіны напярэдадні прафесійнага свята Предложить исправление

5 мая напярэдадні прафесійнага свята Дня работніка радыё, тэлебачання і сувязі ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагароджаны работнікі сферы ІКТ за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне сувязі ў Рэспубліцы Беларусь. Нагрудным знакам "Ганаровы работнік сувязі Беларусі" узнагароджаны дзевяць чалавек, Ганаровая грамата Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ўручана 45 работнікам, 31 супрацоўніку аб'яўлена Падзяка Міністра сувязі і інфарматызацыі.­

Вынікі работы галіны за першы квартал у лічбах і фактах

У ходзе пасяджэння выніковай калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, якая адбылася 4 мая, адзначана, што ў першым квартале бягучага года працягвалася развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры і ўкараненне на яе аснове новых паслуг.

Арганізацыямі засвоена інвестыцый у асноўны капітал на суму 73,8 млн. руб. Асноўная крыніца інвестыцый - уласныя сродкі арганізацый больш за 93 працэнтаў. Больш за 50 млн.руб. інвестыцый накіравана на рэалізацыю мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016 - 2020 гады.

Працягваючы традыцыі: адбылася ўрачыстая сустрэча ў Мемарыяльнага знака воінам-сувязістам

Пачатак мая ў Беларусі адзначаны шэрагам важных дат. 7 мая адзначаецца прафесійнае свята - Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, а 9 мая наша краіна сустракае Вялікі Дзень Перамогі. У галіне сувязі ўрачыстыя мерапрыемствы з гэтай нагоды ўжо шмат гадоў пачынаюцца з нязменнай традыцыі: ускладання кветак да мемарыяльнага знака воінам-сувязістам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. Млекакормячыя

27 красавіка 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі серыі «Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. Млекакормячыя».

Маркі друкаваліся ў адным марачным лісце.

Мастак А.Міцянін. Дызайн М.Віткоўскай.

Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

Сёння, 26 красавіка ў Мінсувязі праходзіць Беларуска-Карэйскі форум у галіне электроннага ўрада

З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуўся Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Папкоў С.П., Пасол Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь Кім Ёнг Хо, Віцэ-міністр Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Карэя Кім Сон Рёл. У рамках форуму падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў галіне электроннага ўрада.

У суботу супрацоўнікі Мінсувязі прынялі ўдзел у суботніку

У суботу 22-га красавіка, у Беларусі прайшоў рэспубліканскі суботнік - працоўная акцыя па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку.

Супрацоўнікі Мінсувязі правялі суботнік на адной з вуліц Мінска. І надвор'е ў гэты час было на нашым баку.

У перыяд з 26 па 27 красавіка пройдзе конкурс прафесійнага майстэрства сярод навучэнцаў устаноў адукацыі, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Паштовая сувязь»

Штогадовы Конкурс прафесійнага майстэрства сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Паштовая сувязь» адбудзецца 26-28 красавіка 2017 года на базе адпачынку "Дружба" (г.п. Астрашыцкі гарадок, Мінскі раён, Мінская вобласць).

Афіцыйная хроніка. Перамовы Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргея Папкова з Міністрам аховы навакольнага асяроддзя і рэгіянальнага развіцця Латвійскай Рэспублікі Каспарсам Герхардсам

У ходзе перамоў Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Папкоў адзначыў: «У рамках выставы «ТІБО-2017» мы ўжо атрымалі некалькі прапаноў аб супрацоўніцтве з сусветнымі брэндамі, і гэты момант будзе разглядацца ў нацыянальных інтарэсах. У першую чаргу гэта датычыцца пытанняў нацыянальнай бяспекі і аховы інфармайцыі».