Народная мова гэта тая мова, на якой гаворыць увесь народ. Кожны народ мае сваю родную мову і на ёй усюды гаворыць. Родная мова - вялікае народнае багацьце, якое народ павінен высока цаніць і шанаваць, бо як кажа Алесь Гарун: Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце, Гэты скарб нам адзін захаваўся, У сялянскай аграбленай хаце Толькі ён незабраным застаўся. У рамках Года культуры, абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь, у канцы мінулага тыдня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй Магілёўскага філіяла РУП "Белтэлекам" арганізаваны і праведзены агляд-конкурс «МАЯ БЕЛАРУСЬ-МАЦІ РОДНАЯ» сярод прафсаюзнага актыву на лепшае выкананне твораў беларускіх аўтараў. Агляд-конкурс праходзіў у Музеi гісторыі Магілёва, які размяшчаецца ў будынку адноўленага помніка архітэктуры XVII стагоддзя – гарадской Ратушы. Адразу была праведзена экскурсія па музею. Экспазіцыя музея дазваляе прасачыць асноўныя этапы ў развіцці горада, а цэнтральная частка экспазіцыі прысвечана часу найбольшага культурнага росквіту Магілёва, калі горад быў адным з самых буйных і ўплывовых ва Ўсходняй Еўропе – перыяду з XVI па XVIIІ стагоддзі. У гэты час Магілёў уваходзіў у склад Вялікага княства Літоўскага, пачынаючы з 1577 г. меў права на самакіраванне (Магдэбургскае права) і быў прыроўнены ў правах да сталіцы дзяржавы, Вільні. Адметнасць магілёўскай Ратушы – як і стагоддзі таму, яна з’яўляецца цэнтрам гарадскога жыцця. Тут, у шыкоўнай канферэнц-зале адбываюцца ўрачыстыя сустрэчы, падпісанні міжнародных пагадненняў, прэс-канферэнцыі і прыёмы старшыні гарвыканкама, рэгістрацыі шлюбаў. Канферэнц-зала ўпрыгожана партрэтамі магілёўцаў, якія пакінулі яркі след у гісторыі горада і Беларусі. У гэтай зале і праходзіў агляд-конкурс на лепшае выкананне твораў беларускіх аўтараў. PDF