11 студзеня 2024 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі на тэму «Дзіцяняты свойскай жывёлы» з серыі «Дзіцячая філатэлія». Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце. Мастак Аляксандр Міцянін. Дызайн Марыны Віткоўскай. Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна» У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Да дадзенага выпуску падрыхтаваны паштоўкі для картмаксімумаў. Изображение Изображение Изображение Изображение PDF