26 жніўня 2026 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства». Мастак В. Капачова. Дызайн М. Крэзо. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам. Дзень беларускага пісьменства адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня і займае ганаровае месца сярод важнейшых падзей у культурным жыцці Беларусі. Цэнтрам свята штогод выбіраецца пэўны горад. Упершыню ўрачыстыя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным Полацку. Потым сталіцамі свята станавіліся такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава, Слонім, Бялынічы, Капыль, Добруш, Гарадок, Івацэвічы, Ліда. Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праводзіцца 5 верасня ў аддзяленні паштовай сувязі № 3 Касцюковічаў Магілёўскай вобласці. Набыць дадзеную прадукцыю можна з 26 жніўня ў інтэрнэт-магазіне РУП «Белпошта» shop.belpost.by, «Паштовым салоне» (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 10, паштамт), аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі (наяўнасць неабходна ўдакладняць), а таксама запоўніўшы заяўку на сайце прадпрыемства ў раздзеле «Філатэлія» ва ўкладцы «Пакупніку». PDF