18 чэрвеня 2026 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «100-годдзе Міжнароднай федэрацыі філатэліі».Дызайн Я. Бядонік.Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна». Міжнародная федэрацыя філатэліі заснавана 18 чэрвеня 1926 года ў Парыжы (з фр. Fédération Internationale de Philatélie, скарочана – FIP).Асноўная задача FIP – садзейнічанне развіццю філатэліі ў міжнародным маштабе, устанаўленне сяброўскіх сувязей і супрацоўніцтва паміж філатэлістамі розных краін для ўмацавання міру і дружбы паміж народамі.У аснове маркі і на канверце Першага дня – лагатып Міжнароднай федэрацыі філатэліі. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міжнароднай федэрацыяй філатэліі.У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Набыць дадзеную прадукцыю можна з 18чэрвеня ў інтэрнэт-магазіне РУП «Белпошта» shop.belpost.by, «Паштовым салоне» (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 10, паштамт), аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі (наяўнасць неабходна ўдакладняць), а таксама запоўніўшы заяўку на сайце прадпрыемства ў раздзеле «Філатэлія» ва ўкладцы «Пакупніку». Изображение PDF