Беларуская паштовая марка «Старажытныя паштовыя маршруты» ўдзельнічае ў конкурсе
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе і падтрымаць беларускую марку!
Асацыяцыя дзяржаўных паштовых аператараў Еўропы (PostEurop) з 9 мая па 9 верасня 2020 года праводзіць конкурс на лепшую паштовую марку, выпушчаную па праграме «Еўропа».
Тэма 2020 года - «Старажытныя паштовыя маршруты».
На конкурсе прадстаўлена і паштовая марка, выпушчаная Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.
Паштовая марка «Старажытныя паштовыя маршруты» на якой прадстаўлены паштовы маршрут: «Кракаў - Варшава - Горадня - Вільня», зацверджаны вялікім князем літоўскім Стэфанам Баторыем у 1583 годзе. На фоне карты - кур’ер з дарожным лістом - спецыяльны праязны дакумент, у якім адзначаны дата, час і напрамак адпраўлення курьера. Да гэтай маркі прыменена тэхналогія дапоўненай рэальнасці. Пры навядзенні на паштовую марку камеры смартфона з запушчаным дадаткам AR MARKA BELARUS з'яўляецца спецыяльна створаны сцэнар.
Для ўдзелу неабходна зайсці на сайт www.posteurop.org/europa2020 і прагаласаваць за ўпадабаную марку.
Падрабязнасці на сайце РУП «Белпошта»