На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь сетка паштовай сувязі налічвае болей 4 тысяч аб'ектаў паштовай сувязі

У Рэспубліцы Беларусь ліцэнзію на аказанне паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання па перасылцы паштовых адпраўленняў, прыёме падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўцы маюць 28 аператараў паштовай сувязі.

Да новаўвядзенняў і дасягненняў у сферы паслуг паштовай сувязі, рэалізаваным за апошні час на базе IT-тэхналогій, адносяцца развіццё нацыянальнай паштовай электроннай сістэмы, электроннай авансавай сістэмы, сэрвісаў «Мабільны паштальён» і прадпаштовай апрацоўкі, а таксама пашырэнне сеткі паштаматаў.

Нацыянальная паштовая электронная сістэма – гэта зручны і хуткі спосаб перасылкі простых і заказных лістоў у электроннай і гібрыднай форме 
з пацвярджэннем факта ўручэння. Колькасць зарэгістраваных карыстальнікаў 
у сістэме складае больш за 5 340 карыстальнікаў.

Электронная авансавая сістэма разліку для юрыдычных асоб – гэта аблічбаваны аналаг папяровай авансавай кніжкі, які дазваляе ажыццяўляць 
online залічэнне і спісанне грашовых сродкаў за паслугі паштовай сувязі, а таксама аплачваць шырокі спектр паслуг паштовай сувязі. Колькасць заключаных дагавораў на аказанне паслуг з выкарыстаннем электроннай авансавай сістэмы складае больш за 17 500 штук.

Сэрвіс «Мабільны паштальён» дазволіў забяспечыць населеныя пункты, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, шырокім спектрам паслуг па-за аб'ектам паштовай сувязі, у тым ліку паслугі паштовай сувязі, банкаўскія, фінансавыя і іншыя паслугі. У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь функцыянуе больш за 6 130 адзінак.

Для развіцця дадатковага кругласутачнага канала атрымання паштовых паслуг, павышэння ўзроўню абслугоўвання карыстальнікаў і скарачэння іх часу чакання пры атрыманні паштовых адпраўленняў працягваецца пашырэнне сеткі і функцыянальных магчымасцей паштаматаў. Сетка паштаматаў Рэспублікі Беларусь у цяперашні час складае больш за 150 адзінак.

Прадпаштовая апрацоўка – online сэрвіс, які забяспечвае магчымасць выдаленага афармлення паштовых адпраўленняў, друк неабходнай суправаджальнай дакументацыі, паскоранае афармленне паштовага адпраўлення па штрых-кодзе ў аб'екце паштовай сувязі або паштамаце.

Працягваецца развіццё паштовай інтэрнэт-крамы Shop.belpost.by, галоўнай задачай якога з’яўляецца дыстанцыйны гандаль таварамі і паштовай прадукцыяй з дастаўкай насельніцтву ў любую кропку Беларусі, а таксама ў больш як 40 краін замежжа. На афіцыйным сайце нацыянальнага аператара паштовай сувязі прадстаўлена прадукцыя больш як 320 вытворцаў/пастаўшчыкоў і размешчана больш за 26 000 найменняў тавараў.

У перыяд з 27 лістапада па 2 снежня 2023 года ў Grand Postal Building 
у Бангкоку (Тайланд) праводзіўся 18-ы Міжнародны конкурсны клас з нагоды Сусветнай філатэлістычнай выставы і чэмпіянату «Thailand 2023».

У мэтах прасоўвання беларускай паштовай прадукцыі на міжнародным філатэлістычным рынку РУП «Белпошта» прыняло ўдзел ва ўказанай выстаўцы з прадастаўленнем экспаната – аднастэндавай тэматычнай экспазіцыі «Беларуская філатэлія для дзяцей» (паштовыя маркі з 2020 па 2023 год).

Па рашэнню міжнароднага журы ў групе В конкурснага класа (краіны, якія выпускаюць ад 30 да 69 паштовых марак у год) беларускай экспазіцыі прысуджаны бронзавы медаль.

Малюнак

Source URL: https://xn--b1akbcqh2a7i.xn--90ais/na-syonnyashni-dzen-u-respublicy-belarus-setka-pashtovay-suvyazi-nalichvae-boley-4-tysyach-abektau