Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Герб Іванава»

23 жніўня 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Герб Іванава» з серыі «Гербы гарадоў Беларусі", наклад якой складзе 54 тысячы.
Дызайн спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Марыны Віткоўскай.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 3 Іванова Брэсцкай вобласці будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Герб горада Іванава Брэсцкай вобласці ўяўляе сабой варажскі шчыт, у блакітным полі якога намаляваны срэбны храм, размешчаны паміж рагамі залатой падковы.
Герб заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2011 г. № 101.

Больш падрабязна на сайце РУП "Белпошта" http://www.belpost.by