Сёння, 12 верасня ў Мінску пачалі сваю работу: Рабочая група па падрыхтоўцы да Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі і Асамблеі 2019 г (ВКР-19 / АР-19); Рабочая група па кіраванні радыёчастотным спектрам; Рабочай групы па радыёвяшчанню. Сустрэчу з прывітальным словам адкрыў Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шэдко. Старшыні рабочых груп падзякавалі Адміністрацыю сувязі Рэспублікі Беларусь за магчымасць правесці сваё пасяджэнне ў Мінску. Рабочыя групы будуць весці свае пасяджэння да 15 верасня ўключна. На пасяджэннях будуць разглядацца і заслухоўвацца матэрыялы каардынатараў па пунктах парадку дня ВКР-19 для выпрацоўкі Праекта папярэдняй пазіцыі АС РСС, пытанні па суправаджэнні Агульнай табліцы размеркавання частот краін-удзельніц РСС, працоўны дакумент да Праекту Даведніка па выкарыстанні сотавай рухомай сувязі (уключаючы мабільны шырокапалосны доступ ) у краінах удзельніках РСС у розных дыяпазонах радыёчастот, праект апытальнік па абароне спектру радыёнавігацыйнай спадарожнікавай службы ад перашкод радыёпрыёму сігналаў Глабальных навігацыйных спадарожнікавых сістэм, аб узаемадзеянні АС РСС па ўзгадненні аналагавых ТБ станцый пасля заканчэння пераходнага перыяду, аб распрацоўцы метадычных указанняў па ўліку рэльефу мясцовасці пры правядзенні разлікаў ЭМС для прыгранічнай каардынацыі частотных прысваенняў станцыях наземных радыёслужбаў і шэраг іншых пытанняў. 16 верасня адбудзецца 10-е пасяджэнне Камісіі РСС па рэгуляванні выкарыстання радыёчастотнага спектру і спадарожнікавых арбіт, на якім будзе зацверджаны падрыхтаваныя рабочымі групамі дакументы. PDF