7 чэрвеня 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «30-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй».

Дызайн А.Мядзведзь.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй усталяваны 25 чэрвеня 1992 года.
Сёння беларуска-расійскія адносіны маюць стратэгічны характар. Краіны эфектыўна ўзаемадзейнічаюць у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай і навукова-тэхнічнай сферах. Рэалізуюцца шматлікія саюзныя праграмы і мерапрыемствы. Бакі актыўна супрацоўнічаюць у межах інтэграцыйных аб'яднанняў.

Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праводзіцца 22 чэрвеня на паштамце Мінска.