Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Сумесны выпуск Беларусі і Расіі. 150 гадоў з дня нараджэння В.К.Бялыніцкага-Бірулі»

17 мая 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Сумесны выпуск Беларусі і Расіі. 150 гадоў з дня нараджэння В.К.Бялыніцкага-Бірулі».

Дызайн Алены Мядзведзь.

Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

Бялыніцкі-Біруля Вітольд Каятанавіч (29.02.1872, сядзіба Крынкі Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. – 18.06.1957) – жывапісец-пейзажыст. Народны мастак Беларусі (1944). Народны мастак Расіі (1947). Правадзейны член Акадэміі мастацтваў СССР (1947). Ганаровы акадэмік НАН Беларусі (1947).
Пісаў пераважна лірычныя пейзажы, у аснове якіх тонкая кампазіцыйная пабудова, складаная нюансіроўка суадносін шаравата-серабрыстых і ліловых тонаў. Майстар веснавога пейзажа.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.

У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне на паштамце Мінска і ў Маскве (Расія) будуць праводзіцца спецыяльныя гашэнні на канверце «Першы дзень».